3.73 BYN
2.95 BYN
3.43 BYN
У "Вялікім каменi" пачаў работу новы цэх па вытворчасці святлатэхнікі
Святло для Эканамічнага пояса Шаўковага шляху! Сёння ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" пачаў работу новы цэх па вытворчасці святлатэхнікі. Як адзначана на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця з удзелам бізнесменаў і кіраўніцтва кітайскай правінцыі Гуандун, у перспектыве 6 кампаній сфарміруюць навукова-тэхнічны і вытворчы субпарк оптаэлектронікі па выпуску элементаў для асвятлення вуліц, офісаў і аб'ектаў сельскай гаспадаркі. Прадукцыя прызначана як для экспартных рынкаў, так і для Беларусі.
Да канца года ў "Вялікім камені" пачнецца выпуск прадукцыі яшчэ на некалькіх вытворчасцях. У планах і рост колькасці рэзідэнтаў індустрыяльнага парка да 40 кампаній.