3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Вітамінны запас Мінска поўнасцю сфарміруюць да 15 лістапада
Сельгаспрадукцыю пастаўляюць больш за 80 вытворцаў з усёй краіны. Яблыкі ў асноўным з Брэсцкай вобласці, а бульба - з Мінскай. Усіх аб'ёмаў садавіны і агародніны хопіць на міжсезонны перыяд і для гандлёвых сетак, і для сацыяльна значных аб'ектаў - дзіцячых садкоў, школ і бальніц. Захоўваецца ўсё пры спецыяльных тэмпературных умовах.
Набыць агародніну, садавіну і іншую фермерскую прадукцыю ад саміх вытворцаў і ў шырокім асартыменце можна і на сельскагаспадарчых кірмашах. У гэтыя выхадныя каля “Чыжоўка-Арэны” - вытворцы Віцебскай вобласці. Арганізаваны і міні-кірмашы ў розных раёнах горада.