3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Пытанні жывёлагадоўлі абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці
Зямным пытанням была прысвечана сёння нарада ў Прэзідэнта Беларусі. Гаварылі аб развіцці свінагадоўлі - галіны, якая робіць свой уклад у харчовую бяспеку краіны. Насцярожвае адмоўная дынаміка ў гэтай сферы за апошнія некалькі гадоў. Зніжэнне вытворчасці, змяншэнне пагалоўя, стан комплексаў - гэта нагода засяродзіць увагу на праблемах і стратэгіі дзеянняў адказных. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: для выпраўлення сітуацыі патрабуецца ў першую чаргу элементарнае выкананне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны. Наспела пытанне мадэрнізацыі свінагадоўчых комплексаў. Яны павінны быць высокатэхналагічныя і рэнтабельныя. А што яшчэ? Якія меры прапаноўваюць урад і губернатары? І што Аляксандр Лукашэнка назваў пытаннем дзяржаўнай важнасці ў АПК? Раскажа Наталля Брэвус. Падрабязнасці ў відэа.