3.70 BYN
2.93 BYN
3.41 BYN
Высокатэхналагічныя плацежныя тэрміналы ў Беларусі пачнуць выпускаць да канца года
Прадпрыемства па выпуску высокатэхналагічных плацежных тэрміналаў пачне працаваць у Беларусі да канца года. Сёння ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістравалі 42-е прадпрыемства-рэзідэнт. Кампанія "Вайсшзі Інтэрнешнл (Бел)" лідзіруе ў сферы інтэрнэт-плацяжоў у свеце. Гэтай сістэмай ужо карыстаюцца больш як у 60 краінах. У Беларусі з'явіцца вытворчы, а таксама цэнтр даследаванняў і тэхпадтрымкі. На першым этапе аб'ем інвестыцый складзе больш за 2 мільёны долараў.
Сёлета парк "Вялікі камень" плануе прыняць яшчэ 20 новых рэзідэнтаў. Да канца года іх колькасць перавысіць 6 дзясяткаў кампаній. А агульны аб'ём інвестыцый да 2020 года складзе больш за мільярд долараў.















