3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
За першае паўгоддзе свой бізнес адкрылі больш за 650 суб'ектаў гаспадарання
Больш за 650 суб'ектаў гаспадарання адкрылі паводле 345-га ўказа "Аб развіцці гандлю, агульнага харчавання і бытавога абслугоўвання" за першае паўгоддзе. І гэты вынік быў чаканы, адзначыў у інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.
Найбольшая колькасць ІП і юрасоб зарэгістраваная ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Там і самыя вялікія плошчы аддадзеныя мясцовай уладай пад ільготныя тэрыторыі. Але сёння рэгулятар гатовы распрацаваць і новыя схемы для асобнага рашэння праблем недахопу магазінаў у сёлах і малых гарадах.
Прапановы ад рабочай групы выкажуць на выніковай калегіі ведамства ў канцы ліпеня. Галоўнае - стварыць дадатковыя ўмовы для бізнесу без субсідзіравання.