3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Завод па вытворчасці цэментава-перлітавых пліт з'явіцца ў Жодзіне
У Мінскай вобласці сёлета пачалі рэалізоўваць 30 новых інвестыцыйных праектаў у такіх сферах, як машынабудаванне, дрэваапрацоўка, аграпрамысловы комплекс, будматэрыялы. Напрыклад, буйны сучасны завод па вытворчасці цэментава-перлітавых пліт з'явіцца ў Жодзіне. У аб'ект інвестуе расійскі бізнес, задзейнічаюць месца старога закінутага цэха (а гэта тэрыторыя плошчай 7 гектараў). Будынак поўнасцю дэмантуюць і ўжо летам пачнуць узвядзенне вытворчых і інфраструктурных канструкцый. Для самога ж горада Жодзіна новы завод прынясе пэўныя бонусы.
Завод зможа выпускаць за год да мільёна квадратных метраў цэментава-перлітавых пліт. У асноўным на экспарт. Гэтыя будаўнічыя матэрыялы, папулярныя ў многіх краінах, яшчэ вядомыя як аквапанэлі.
У адміністрацыйным будынку завода ў Жодзіне таксама размесціцца навучальны прафесійны цэнтр для будаўнікоў. Там яны змогуць удасканальваць кваліфікацыю і вывучаць навінкі рынку.