Жыхар Бабруйска задыхнуўся ў лужыне падчас вулічнай сваркі

Жыхар Бабруйска задыхнуўся ў лужыне. Афіцыйны вердыкт экспертаў - механічная асфіксія вадой.
Да трагічных падзей прывёў канфлікт на вуліцы. 43-гадовы мужчына папрасіў закурыць у 59-гадовага прахожага, на што пачуў грубую адмову. У выніку старэйшы атрымаў ад апанента ўдар і ўпаў у лужыну тварам уніз.
Нягледзячы на тое што малодшы ўдзельнік сутычкі перавярнуў пацярпелага і выклікаў хуткую дапамогу, выратаваць мужчыну не ўдалося.

"Згодна з заключэннем эксперта, на галаве і руках загінуўшага былі лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія не маюць прычыннай сувязі са смерцю. У крыві ад трупа выяўлены этылавы спірт у канцэнтрацыі 3,6 праміле. Смерць мужчыны настала ад механічнай асфіксіі ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў вадой пры ўтапленні", - расказала дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт УДКСЭ па Магілёўскай вобласці Анастасія Марозава.







