3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
"Адзін раён - адзін праект": які дадатны эфект прынесла ініцыятыва
Аўтар:Антон Малюта
Лакаматыў паступальнага развіцця рэгіёнаў - ініцыятыва "Адзін раён - адзін праект" - ужо прыносіць свой плён. У яе рамках запушчана 144 праекты і створана 6 тыс. рабочых месцаў.
Але ці ўсе паставіліся да справы адказна, якія праблемныя пытанні выявіліся ў працэсе рэалізацыі? Аб гэтым гаварылі 30 красавіка на вялікай нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Першапачаткова запускалі ініцыятыву з мэтай стварыць рабочыя месцы з годнай зарплатай. Але час дыктуе ўмовы. Патрэбна свая прадукцыя: імпартазамяшчальная і экспартна арыентаваная. Ад фармалізму таксама трэба сыходзіць. Зялёнае святло - праектам, якія прынясуць эканоміцы рэальную карысць (гл. відэа).















