Крышталёвая вытворчасць: як буракі ператвараюцца ў цукар
Аўтар:Аляксандра Гойтан
З палёў Беларусі ўжо ўбрана больш за 2,3 тыс. т цукровых буракоў, а гэта больш за 50 тыс. га. На 4 прадпрыемствах краіны кругласутачна ідзе перапрацоўка караняплодаў.
На Слуцкім цукрарафінадным камбінаце за суткі перапрацоўваюць 12 тыс. т новага ўраджаю. Ад карняплода да беласнежнага крышталя - шлях вытворчасці ўключае 8 этапаў.
Карані "салодкага жыцця" знаходзяцца ў палях, а адказвае за іх вялікая каманда аграрыяў. Працуюць яны зладжана, строга па тэхналогіі: ад вясновай сяўбы і догляду за першымі ўсходамі да залацістых караняплодаў, тоны якіх ужо сёння напаўняюць бункеры (гл. відэа).







