Міжнародны вопыт для развіцця аграсферы: Зюганаў наведаў палі Міншчыны
Дэлегацыя Кампартыі Расіі на чале з Генадзем Зюганавым 10 жніўня наведала Мінскую вобласць. Візіт прайшоў непасрэдна на палях у разгар уборачнай кампаніі 2026 года. Гасцям прадэманстравалі ход жніва на прыкладзе цэнтральнага рэгіёна з акцэнтам на выкарыстанне сучасных тэхналогій ва ўборцы, сушцы і захоўванні збожжа. Абмеркавалі таксама і грунтоўны падыход беларускіх аграрыяў у развіцці айчыннай селекцыі, бо гэта аснова стабільных ураджаяў, а значыць, харчовай бяспекі краіны.
Гаспадарка "Шыпяны" Смалявіцкага раёна выбрана невыпадкова. Тут хлебаробы ўжо прыбралі збожжавых культур на 55 % ад агульнага плана пры сярэдняй ураджайнасці 60 ц/га. Рапс прыбралі на 100 %. Скончыць уборачную на гэтых палях плануюць за тыдзень. Гэта добры вынік, якому паспрыяла і надвор'е, і вопыт аграрыяў (гл. відэа).







