3.69 BYN
3.02 BYN
3.54 BYN
На пляжах Мінскай вобласці рыхтуюць вейкбардыстаў
Сталічныя аматары трукаў з дошкай на вадзе адкрылі сезон. Вывучыць элементы вейкбордынга можна на пляжах вадасховішчаў Мінскай вобласці. Прынцып катання на водным атракцыёне просты - стаць на борд, утрымаць раўнавагу і пачаць слізгаць па хвалях, трымаючыся за трос. За 15 хвілін можна асвоіць асновы незвычайнай воднай актыўнасці.
Навучыцца стаяць на дошцы можна на Цнянскім вадасховішчы, а таксама на вейкбазе ў Лагойскім раёне. Вопытныя інструктары дапамогуць вывучыць і складаныя элементы з выкарыстаннем трамплінаў.