3.69 BYN
3.02 BYN
3.54 BYN
Правільны абгон - бяспека на дарозе
ДАІ Мінскай вобласці праводзіць акцыю “Бяспечны абгон”. Менавіта гэтаму віду манеўраў на праезнай частцы падчас восеньскіх ападкаў трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу. Супрацоўнікі аўтаінспекцыі праводзяць прафілактычныя гутаркі з вадзіцелямі і нагадваюць правілы - абганяць толькі пры добрай бачнасці і ў дазволеных месцах.
За невыкананне правіл абгону прадугледжана адказнасць. Парушальнікаў чакае штраф.