3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Адразу дзве станцыі абезжалезвання вады атрымалі жыхары Гомельскага раёна
Цяпер больш за 2 тысячы чалавек будуць забяспечаны пітной вадой, якая адпавядае ўсім санітарна-гігіенічным нормам. Увогуле адкрыццё абедзюх станцый - частка вялікай праграмы, якая прадугледжвае будаўніцтва і запуск 24 падобных аб’ектаў за найбліжэйшыя 5 гадоў. Падрабязнасці тэмы ў Ганны Кавалёвай.
Гэтага дня ў Раманавічах чакалі даўно. Нарэшце ў вёску прыйшла чыстая вада. Аляксей Салаўёў жыве тут 15 гадоў. Стварыў сямью, гадуе дваіх дзяцей. Населены пункт, кажа, развіваецца, становіцца больш камфортным. Адзінае, чаго доўга не хапала, - якаснай вады. І вось зараз праблему вырашыла новая станцыя абезжалезвання.
Раней канцэнтрацыя жалеза ў мясцовай вадзе перавышала норму ў 4 разы. Жыхары перыядычна звярталіся ў райжылкамгас, тыя у сваю чаргу праводзілі чыстку сетак, але гэта давала кароткачасовы эфект. Зараз пытанне вырашана як мінімум на найбліжэйшыя 20 гадоў.
Новая станцыя абезжалезвання ачышчае 14 кубаметраў вады за гадзіну, за месяц - больш чым 5 тысяч. Гэтага дастаткова, каб абслугоўваць населены пункт і пры гэтым выпрацоўваць пэўны рэзерв.
Зараз да станцыі ў Раманавічах падключана 655 дамоў з цэнтральным водазабеспячэннем. Гэта 1 300 чалавек. Калі колькасць абанентаў павялічыцца да 2 тысяч, у вёсцы зробяць яшчэ адну свідравіну.
Яшчэ адну станцыю абезжалезвання пабудавалі ў Клімаўцы. Прадукцыйнасць - 10 кубаметраў вады за гадзіну. Дарэчы, на будаўніцтва абодвух аб’ектаў выдаткавана звыш 320 тысяч рублёў. Пры ўзвядзенні выкарыстоўвалі матэрыялы і абсталяванне айчыннай вытворчасці. Увогуле зараз у раёне працуе 13 станцый абезжалезвання. Штомесяц яны ачышчаюць 72 тысячы кубаметраў вады.
Да канца года ў Гомельскім раёне адкрыюць яшчэ дзве станцыі абезжалезвання. Яшчэ пяць аб’ектаў запланавана на будучы год.