У Шклове адзначылі "Дажынкі-2026"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Магілёўская вобласць адзначыла свята працаўнікоў вёскі. У Шклове гасцей чакалі паўтара кіламетра фудкортаў. Усе ахвотныя маглі ацаніць беларускую кухню, разгледзець сельгастэхніку і купіць сувеніры на вялікім кірмашы. А яшчэ працавалі тэматычныя лакацыі з прэзентацыяй турыстычнага і прамысловага патэнцыялу рэгіёна. Упрыгажэннем свята стаў парад караваяў і ўрачыстае ўзнагароджанне лідараў уборачнай.
Намалот збожжавых з рапсам у Магілёўскім рэгіёне - больш за 1 млн 200 тыс. тон. У лідарах - Шклоўскі раён, Магілёўскі, Горацкі. Самая высокая ўраджайнасць - у гаспадарцы "Александрыйскае". У 2027 годзе абласное свята працаўнікоў вёскі Магілёўскага рэгіёна прыме Дрыбін.







