3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
У аграгаспадарцы "Крутагор'е-Петкавічы" атрымалі ўзнагароды першыя чатырохтысячнікі
На фінішнай прамой знаходзіцца ўборка збожжавых у цэнтральным рэгіёне. Крок за крокам, колас за коласам гаспадаркі набліжаюцца да планавых паказчыкаў, а некаторыя б'юць рэкорды. У гаспадарцы "Крутагор'е-Петкавічы", што ў Дзяржынскім раёне, узнагароды атрымалі першыя чатырохтысячнікі. Надвор'е спрыяе, паказчыкі годныя. А тым часам у гаспадарцы віншуюць першы экіпаж у Мінскай вобласці, які ўжо паспеў сабраць 4 тыс. тон збожжа. Карпатлівая праца з раніцы да позняга вечара і жаданне дапамагчы сваёй краіне з года ў год дазваляе экіпажу дасягаць высокіх паказчыкаў. Так, Сяргей Максімец і Васіль Зур у 2022 годзе сабралі 6 тыс. тон і паставілі нацыянальны рэкорд. У гэтым сезоне легендарная каманда зноў падбіраецца да свайго лепшага выніку. Сяргей Максімец і Васіль Зур, механізатары ААТ "Крутагор'е-Петкавічы" расказваюць, что адчуванні прыемныя, бо гэта звычайныя будні - праца з раніцы да ночы. Настрой такі дапамагае, ды і надвор'е спрыяе. Кожны колас і кожнае зерне на рахунку. И пакуль дазваляе працаваць сухое надвор'е, трэба малаціць да канца. Тэмпы на фінішнай прамой сельгаспрадпрыемствы ўзялі ўпэўнена, планку трымаюць высока. Зараз на палях цэнтральнага рэгіёна ўбрана больш за 90 % плошчаў. Літаральна за некалькі дзён аграрыі цалкам справяцца з пастаўленай задачай. А пасля тэхніка адправіцца на дапамогу іншым хлебаробам Беларусі.