3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Грузіі сёння дзень жалобы
У Грузіі сёння дзень жалобы па загінуўшых у выніку сходу апоўзня. У горнай цясніне Рача стыхія знішчыла селішча Шаві. 18 чалавек загінулі. Яшчэ столькі ж лічацца прапаўшымі без весткі. Сярод ахвяр двое іншаземцаў - расіянка і ўкраінка. Улады паведамляюць, што курортнай вёсачкі Шаві больш не існуе, ды і ўся даліна, якую называлі "грузінскай Швейцарыяй", зараз для пражывання малапрыдатная.















