3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Ізраіль адзначае Дзень Незалежнасці
Ізраіль сёння адзначае Дзень Незалежнасці. З нацыянальным святам Прэзідэнта Іцхака Герцага і жыхароў гэтай краіны павіншаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кожная нацыя мае права на самавызначэнне і абарону сваіх інтарэсаў. Але Мінск шчыра спадзяецца на хуткае ўсталяванне трывалага міру на Блізкім Усходзе і дасягненне кампрамісу па ўрэгуляванні палесціна-ізраільскага канфлікту. Таксама наш Прэзідэнт выказаў перакананасць, што ў год 150-годдзя з дня нараджэння выхадца Беларусі, першага кіраўніка Ізраіля Хаіма Вейцмана нашы краіны знойдуць спосабы актывізацыі палітычнага дыялогу і кантактаў у такіх галінах, як гандаль, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, навука, адукацыя, высокія тэхналогіі і турызм. А аднаўленне транспартных маршрутаў значна спрыяла б падтрыманню міжчалавечых і дзелавых сувязяў.















