3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Аэрастат невядомага паходжання зноў быў заўважаны над ЗША
Аэрастат невядомага паходжання зноў з'явіўся ў небе над ЗША. Аб'ект заўважаны над Гавайскімі астравамі. Збіваць яго не сталі. Як растлумачыў кіраўнік амерыканскага Мінабароны, шар ляцеў у баку ад абаронных аб'ектаў і небяспекі не ўяўляў. Прыкмет кантролю над аб'ектам замежнымі або варожымі элементамі вайскоўцы ЗША таксама не заўважылі.
Шар паспяхова пакінуў паветраную прастору над Гаваямі і зараз набліжаецца да Мексікі. Яго паходжанне застаецца невядомым.















