3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Акцыі ў падтрымку Палесціны і Ізраіля праходзяць па ўсім свеце
Эскалацыя сітуацыі на Блізкім Усходзе вылілася ў масавыя дэманстрацыі па ўсім свеце. У розных краінах праходзяць акцыі ў падтрымку Палесціны і Ізраіля.
24 чалавекі аштрафаваныя, 10 затрыманыя за ўдзел у акцыі ў Парыжы. Нягледзячы на забарону ўлад любых "маніфестацый у абарону палесцінцаў" сотні чалавек выйшлі на мітынг да плошчы Рэспублікі. Праваахоўнікі адказалі звыклымі сродкамі - слёзатачывым газам і вадамётамі.
У Лісабоне каля 500 чалавек прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці з Ізраілем. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Туніса ў падтрымку палесцінскага народа.
У Вене дэманстранты сабраліся каля будынкаў Федэральнай канцылярыі ў знак салідарнасці з яўрэйскай суполкай.
Выказаць пратэст супраць канфлікту выйшлі і студэнты Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку. Дэманстрацыя першапачаткова была арганізаваная за справядлівасць у Палесціне, але была сустрэтая тымі, хто пратэставаў у падтрымку Ізраіля. Абышлося без сутыкненняў. Паліцыя Капітолія паведаміла аб тым, што ўзмацняе меры бяспекі на фоне паведамленняў аб антыізраільскіх пратэстах.















