3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Акцыя "Бессмяротны полк" прайшла ў цэнтры Вены
У руках кветкі і партрэты герояў. У цэнтры Вены прайшла акцыя "Бессмяротны полк". Мерапрыемства прымеркавалі да 78-й гадавіны свята Вялікай Перамогі. Жыхары аўстрыйскай сталіцы сабраліся ля помніка воінам-вызваліцелям, каб ушанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. Пасля ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні Аўстрыі ад фашызму. Паводле звестак мясцовай паліцыі, удзел у акцыі прынялі ад 150 да 200 чалавек.















