3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Амерыканцы раскрытыкавалі дзейнасць Байдэна на пасадзе прэзідэнта ЗША
Кангрэс ЗША павінен засяродзіцца на рашэнні ўнутраных праблем краіны, мяркуе большасць амерыканцаў. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага па заказе тэлерадыёкампаніі "Сі-бі-эс Ньюз".
76 % рэспандэнтаў лічаць галоўным прыярытэтам новага Кангрэса паніжэнне інфляцыі, 71 % - сацыяльную абарону. І 63 % - барацьбу са злачыннасцю. Дзейнасць прэзідэнта Байдэна атрымала вельмі нізкую ацэнку - 63 % апытаных адзначаюць, што амерыканскі лідар не спраўляецца з эканамічнымі задачамі краіны, 68 % не адабраюць яго намаганняў па барацьбе з інфляцыяй, а 53 % не падтрымліваюць яго дзеянні па "сітуацыі з Расіяй і Украінай".















