3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Анамальна моцная спякота закранула звыш 140 млн жыхароў ЗША
Анамальна моцная спякота закранула звыш 140 млн чалавек на захадзе, поўдні і ў цэнтры ЗША.
Улады Арэгона і Каліфорніі пацвердзілі ўжо 13 смерцяў. У штаце Невада слупкі тэрмометраў з канца мінулага тыдня трымаюцца на ўзроўні 46 градусаў, што на 10-15 градусаў вышэй за норму. У Лас-Вегасе быў пабіты тэмпературны рэкорд - 48,8 градуса. З-за анамальна высокай тэмпературы ўлады ствараюць цэнтры экстраннага астуджэння ў грамадскіх месцах па ўсёй Невадзе. А медыкі раяць пазбягаць наведвання ў гэтыя дні Даліны смерці - там зараз 54.
Рэкордна высокія тэмпературы на нашай планеце трымаюцца ўжо больш за год. І чэрвень 2024-га стаў адным з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў. У свеце было на 1,5 градуса Цэльсія цяплей, чым у даіндустрыяльны перыяд. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе Еўрапейскай кліматычнай службы "Капернік".















