3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Аргенціна анансавала саміт у падтрымку Украіны
Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей мае намер правесці сёлета саміт лацінаамерыканскіх краін у падтрымку Украіны. Падрабязнасцей пакуль няма, але палітык падкрэсліў, што ставіць у прыярытэт саюзы з "краінамі, якія абараняюць свабоду, уключаючы ЗША і Ізраіль, а таксама Украіну.
Рыторыка Мілея рэзка адрозніваецца ад курса, якога прытрымліваюцца лідары іншых краін рэгіёна, напрыклад, прэзідэнтаў Бразіліі і Мексікі.
Нагадаем, за няпоўныя 3 месяцы на пасадзе прэзідэнта Мілей некалькі разоў заяўляў, што не будзе прасоўваць міждзяржаўныя адносіны з Бразіліяй, Кітаем і Расіяй, а таксама адмовіўся ад уступлення краіны ў БРІКС.















