3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Армія Ізраіля адкрывае новы фронт
Ізраільская армія адкрывае новы фронт. ЦАХАЛ пацвярджае пранікненне некалькіх дыверсійна-разведвальных груп з тэрыторыі Лівана.
Па паведамленні ізраільскіх вайскоўцаў, забітыя некалькі чалавек. Для нанясення ўдараў па тэрыторыі Лівана задзейнічаны верталёты. Якія менавіта цэлі Ізраіль атакаваў у суседняй краіне, пакуль невядома. У сацыяльных сетках з'явілася відэа ўдараў меркавана па камандным пункце "Хезбалы".
Самалёты ВПС Ізраіля за апошнія некалькі гадзін нанеслі ўдары па 130 цэлях у сектары Газа. Як заявіў прэм'ер-міністр Нетаньяху, Тэль-Авіў рыхтуецца ўвесці сухапутныя войскі на тэрыторыю Палесціны.
Паводле апошняй інфармацыі, падчас канфлікту ўжо загінулі больш як 800 грамадзян, парадку двух з паловай тысяч параненыя. Яшчэ каля 150 чалавек знаходзяцца ў заложніках у ХАМАС. Колькасць загінуўшых пры ізраільскіх ударах па палесцінскім сектары Газа ўзрасла да 560, амаль тры тысячы чалавек атрымалі раненні.















