3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Армія Ізраіля здзейсніла самую масіраваную бамбардзіроўку
Ізраіль перайшоў да трэцяга этапа вайны з ХАМАС. Маштаб наземнай прысутнасці ў анклаве пашыраецца.
Армія здзейсніла самую масіраваную бамбардзіроўку за ўвесь час канфлікту: Газу атакавалі з двух кірункаў, перарэзаная дарога паміж паўночнай і паўднёвай часткай. ХАМАС адказвае супрацьтанкавымі снарадамі і кулямётным агнём. У Ізраілі пагражаюць заблакаваць пастаўкі ў Газу дапамогі, калі высветліцца, што яна трапляе да баевікоў. Хоць сітуацыя ў анклаве і так крытычная. З-за адсутнасці паліва не працуюць помпы апраснення воды, немагчыма аказваць меддапамогу.
Нягледзячы на просьбы гуманітарных арганізацый і ААН, у Ізраілі заявілі, што не пусцяць паліва ў Газу. З-за гэтага перамовы па вызваленні заложнікаў ХАМАС зашлі ў тупік.















