3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Авіякатастрофа ў ПАР
Недалёка ад горада Прэторыя пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт. У выніку інцыдэнту загінуў адзін чалавек, яшчэ каля 20-ці пацярпелі. Стан некаторых з іх медыкі ацэньваюць як крытычны. Трагедыя адбылася за 8 кіламетраў ад аэрапорта. Паводле папярэдніх звестак, судна рухнула з-за адмовы рухавіка. Адзначым, што самалёт належаў прыватнай авіякампаніі Martin's Air Charter. Ён выконваў грузавы рэйс. Перад вылетам судна знаходзілася на рамонце. Спецыялісты ўхілялі непаладкі ў маторным адсеку.















