3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Балканскія краіны ва ўладзе непагадзі
Магутная стыхія прыйшла ў Чарнагорыю. У эпіцэнтры знаходзіцца раён Біхор і наваколлі горада Беране, дзе рэкі выйшлі з берагоў на фоне дажджоў. Некалькі вёсак адрэзаныя ад цывілізацыі, затоплены дарогі і дамы. Бурныя струмені вады змываюць усё на сваім шляху.
Ва ўладзе непагадзі ўсе балканскія краіны. Больш за іншых пацярпела Боснія і Герцагавіна. Там у цэнтральных раёнах у выніку паводак і апоўзняў загінулі звыш 20 чалавек. З-за праліўных дажджоў выйшлі з берагоў рэкі. Гарады і вёскі апынуліся пад вадой. Урад аб'явіў надзвычайнае становішча. Ідзе пошукава-выратавальная аперацыя, колькасць загінуўшых можа павялічыцца.
Непагадзь прывяла да пашкоджанняў аўтамабільных дарог і чыгунак. Жыхары гарадоў засталіся без электрычнасці. У суседняй Харватыі з-за праліўных дажджоў і моцнага ветру было закрыта некалькі дарог.
Сталіца Заграб рыхтуецца да таго, што рака Сава можа выйсці з берагоў.















