3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Банкруцтва амерыканскага банка Silicon Valley Bank можа выклікаць глабальны крызіс
У найбуйнейшых гарадах Амерыкі выстраіліся чэргі перад аддзяленнямі Silicon Valley Bank. Людзі спрабуюць выратаваць хаця б частку сваіх зберажэнняў. Банк абвясціў аб банкруцтве перад выхаднымі - мабыць, для таго, каб улады паспелі падрыхтавацца да магчымай панікі на біржы ў панядзелак.
Разарэнне гэтай фінансавай установы можа мець самыя непрадказальныя наступствы. Банк Сіліконавай даліны - другі па велічыні банкрут за ўсю гісторыю Злучаных Штатаў. Калі 15 гадоў назад збанкрутаваўся банк-рэкардсмен, гэта стала прычынай зацяжнога эканамічнага крызісу - таго самага, які амерыканскі ўрад тушыў, як гэта прынята гаварыць, раскідваючы грошы з верталёта.
Падзенне SVB пагражае адправіць у накаўт адразу дзве сферы: па-першае, крыптавалюту - самыя папулярныя з іх ужо пачалі імкліва таннець; па-другое - IT-сферу (ў банку абслугоўваліся карпарацыі, якія з'яўляюцца кітамі Сіліконавай даліны).
Без грошай застаўся найбуйнейшы шведскі пенсіённы фонд. Таму крызіс можа перакінуцца і на Еўропу. Урад гэтым разам не збіраецца дапамагаць банку грашыма. Страты ўкладчыкаў складуць 175 мільярдаў.















