3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Байдэн можа сысці з дыстанцыі яшчэ да выбараў
Адміністрацыі прэзідэнта ЗША ёсць аб чым патурбавацца дома - у хуткім часе будзе прынята рашэнне аб магчымасці вынясення імпічменту Байдэну. Гэта паведаміў спікер палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Майк Джонсан. Амерыканскага прэзідэнта падазраюць у карупцыі і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Афіцыйнае расследаванне было запушчана ў верасні на падставе замежнай дзейнасці сям'і Байдэна, у прыватнасці, яго сына Хантэра. Белы дом раскрытыкаваў саму ідэю, а Байдэн тады заявіў, што Рэспубліканская партыя запускае адпаведную працэдуру, каб спыніць работу ўрада Злучаных Штатаў.















