3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Байдэн цяпер за Трампа?
Джо Байдэн прымерыў бейсболку ў падтрымку Трампа. Гэта адбылося на сустрэчы з пажарнымі падчас аднаго з мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне тэрактаў 11 верасня.
Байдэн даў сваю кепку прыхільніку кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў. А замест яе надзеў бейсболку з прозвішчам Трампа, чым выклікаў гучнае адабрэнне ў зале.
У Белым доме паспяшаліся апраўдаць дзеянні цяперашняга прэзідэнта, што такім чынам ён прадэманстраваў неабходнасць адзінства краіны.
Ну а ў перадвыбарным штабе Трампа Байдэну падзякавалі за падтрымку.















