3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Байдэн патрабуе ў амерыканцаў грошай для Украіны і Ізраіля
ЗША зноў пацвярджае сваё месца галоўнага распальвальніка канфліктаў у свеце. Байдэн выступіў са зваротам да амерыканцаў і заклікаў нацыю падтрымаць Украіну і Ізраіль, выдзеліўшы ім 105 млрд долараў.
Байдэн назваў траты "разумнымі інвестыцыямі". Пакуль не зразумела, як хутка кангрэс зможа заняцца разглядам пытання. У Палаце прадстаўнікоў зараз міжуладдзе, яна не здольная прымаць фінансавыя рашэнні.
Амерыканскія СМІ паведамляюць, што ўвод войскаў ЦАХАЛ у Газу можа пачацца ў любы момант. Прынцыповае рашэнне на гэты конт кіраўніцтва Ізраіля прыняло, зараз справа толькі за загадам камандавання.
Працягваюцца абстрэлы палесцінскіх тэрыторый. Мінулай ноччу бомбавы ўдар нанесены па царкве Святога Парфірыя, якая лічыцца трэцяй найстарэйшай царквой на планеце. Загінулі два чалавекі. Яшчэ 18 палесцінцаў забітыя пры абстрэле Ізраілем лагера бежанцаў на поўначы сектара Газа.
Зона палесціна-ізраільскага канфлікту пашыраецца
Зона канфлікту няўхільна пашыраецца. Стала вядома, што ваенныя караблі ЗША, накіраваныя да берагоў Ізраіля, абстраляныя еменскімі ракетамі. Судны таксама атакавалі беспілотнікі, якія, як мяркуецца, належаць хусітам. А ў Сірыі абстраляна ваенная база ЗША, размешчаная на непадкантрольнай Дамаску тэрыторыі. Ахвяры і сярод амерыканскіх вайскоўцаў, успыхнуў моцны пажар.
Акцыі ў падтрымку палесцінцаў працягваюцца па ўсёй планеце. Мінулым вечарам самыя буйныя прайшлі ў Берліне і Парыжы. У абодвух гарадах мелі месца сутыкненні з паліцыяй і масавыя арышты.















