3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Байдэна заклікаюць адмовіцца ад прэзідэнцкай гонкі. Што стала апошняй кропляй?
Цяперашнім прэзідэнтам ЗША незадаволены літаральна ўсе, нават аднапартыйцы. Член Палаты прадстаўнікоў Энджы Крэйг стала ўжо пятым дэмакратам, які заклікаў Байдэна адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы. Палітык адзначыла, што апошняй кропляй стала інтэрв'ю кіраўніка Белага дома тэлеканалу ABC, якое павінна было пераканаць прыхільнікаў у дзеяздольнасці амерыканскага лідара пасля правальных дэбатаў з Трампам. Аднак надзеі не апраўдаліся. Падчас эфіру Байдэн блытаўся ў фармулёўках, ухіляўся ад адказаў на прамыя пытанні і заявіў, што прымусіць яго зняцца з перадвыбарнай гонкі можа толькі Бог.















