3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Беспілотнікі атакавалі Маскву і Падмаскоўе
Крымінальная справа па артыкуле аб тэракце заведзена пасля атакі беспілотнікаў на Маскву і Падмаскоўе. Паводле звестак Мінабароны, расійскую сталіцу і вобласць атакавалі 8 лятальных апаратаў. Тры з іх былі падаўлены сіламі радыёэлектроннай барацьбы, страцілі кіраванне і адхіліліся ад вызначаных цэляў, у выніку трапілі ў жылыя дамы - жыхары былі часова эвакуіраваны. Пашкоджанні нязначныя. Па меддапамогу звярнуліся два чалавекі. Яшчэ пяць дронаў былі збіты зенітным комплексам "Панцыр-С".















