3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Беспарадкі ў Бразіліі - затрыманы 1 200 чалавек
У Бразіліі працягваюцца арышты пратэстоўцаў, якія распачалі спробу захопу ўрадавых будынкаў. Ужо затрыманы 1 200 чалавек. Паліцыя канфіскавала дзясяткі аўтобусаў, на якіх удзельнікаў мітынгаў звозілі ў сталіцу з усёй краіны.
Паведамляецца, што арганізатары беспарадкаў рассылалі ў тэлеграм-каналах паведамленні, дзе прапаноўвалі бясплатныя месцы ў аўтобусах, а таксама ежу і напоі. Улады пачалі расследаванне пратэстаў, спрабуючы ўстанавіць, хто мог іх фінансаваць. Следчыя аглядаюць урадавыя будынкі, каб сабраць узоры ДНК і асабістых рэчаў пагромшчыкаў.















