3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Bloomberg: украінскія бежанцы сталі прычынай жыллёвага крызісу ў ЕС
Паток украінскіх бежанцаў абвастрыў дэфіцыт жылля ў многіх еўрапейскіх гарадах. Попыт на арэнднае жыллё за апошнія месяцы рэзка вырас, а прапанова застаецца абмежаванай. Гэта прыводзіць да росту цэн і пагаршэння сітуацыі на рынку нерухомасці, паведамляе Bloomberg.
Украіну пакінулі больш чым 5 млн грамадзян, многія з іх спыніліся ў сталіцах ЕС. Напрыклад, у Эстоніі арэнда жылля за 2022 год вырасла ў сярэднім на 22 %. Сярэдні кошт арэнды ў Амстэрдаме вырас на чвэрць, у Дубліне - на 20 %. У Парыжы і Берліне тэмпы росту перавысілі 10 %.
Эксперты папярэджваюць: маладым сем'ям і выпускнікам ВНУ ўсё больш складана знайсці жыллё па даступнай цане.















