3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Больш за 700 авіярэйсаў адменены ў Японіі з-за тайфуна
У Японіі больш за 2 млн чалавек экстранна эвакуююць з-за набліжэння тайфуна.
Ураган абрынуўся на востраў Кюсю. Там загінулі трое жыхароў, яшчэ адзін прапаў без весткі, звыш 50 пацярпелі.
На суседнім востраве з-за моцнага дажджу апоўзень сышоў на дом, дзе знаходзілася сям'я з пяці чалавек. Дваіх выратавалі, траіх дагэтуль шукаюць.
Тайфун пакінуў дзясяткі раёнаў без электрычнасці, таксама ён паралізаваў рух хуткасных цягнікоў у некалькіх прэфектурах. Адменены больш за 700 авіярэйсаў. Многія магазіны закрыты яшчэ з серады, не працуе пошта і службы дастаўкі.















