3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Балгары пратэстуюць супраць планаў улад увесці ў краіне еўра
У Балгарыі неспакойна. У цэнтры Сафіі, каля будынка ўрада, пратэстоўцы высыпалі ўгнаенне. Там прайшоў мітынг супраць планаў улад увесці ў краіне еўра замест нацыянальнай валюты.
Людзі таксама падпалілі манекен на даху аўтамабіля з надпісам "У адстаўку, здраднікі!"
Як растлумачылі арганізатары акцыі, Канстытуцыйны суд Балгарыі праігнараваў волевыяўленне больш чым 600 тысяч грамадзян, якія заявілі аб неабходнасці правядзення рэферэндуму па спрэчным пытанні.















