Больш як 430 дронаў Узброеных сіл Украіны атакавалі Маскву ў ноч на 7 ліпеня
Аўтар:Рэдакцыя news.by

Узброеныя сілы Украіны распачалі найбуйнейшую за два гады атаку на Маскву. З вечара 6 ліпеня і да 6 раніцы 7 ліпеня ў напрамку да Маскоўскага рэгіёна ляцела звыш 430 беспілотнікаў.
Большая частка нейтралізавана сіламі СПА на далёкіх подступах. 36 БПЛА знішчаны на падлёце да Масквы, інфармуе мэр горада Сабянін.
Паводле звестак, удары Узброеных сіл Украіны працягваюцца. За апошнія дзве гадзіны былі збіты яшчэ 7 дронаў. На месцы падзення абломкаў працуюць экстранныя службы.







