3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Былы міністр аховы здароўя Ірана стаў прэзідэнтам краіны
Масуд Пезешкіян - былы міністр аховы здароўя - атрымаў перамогу на выбарах прэзідэнта Ірана. У другім туры ён набраў 16,5 млн галасоў (гэта амаль 54 %). Пазачарговыя выбары прайшлі пасля гібелі Эбрахіма Раісі.
Пезешкіян - адзіны кандыдат-рэфарміст. Раней ён выступаў за перамовы аб адмене заходніх санкцый у дачыненні Ісламскай Рэспублікі.
Нагадаем, прэзідэнт Ірана - гэта другі па значнасці палітык у краіне пасля Вярхоўнага лідара аяталы Алі Хаменеі. У яго абавязак уваходзіць рэалізацыя палажэнняў канстытуцыі і кіраўніцтва выканаўчай уладай. Ад новага прэзідэнта будзе залежаць агульная скіраванасць знешняй палітыкі краіны.















