3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Колькасць ахвяр у выніку сходу апоўзня ў Калумбіі павялічваецца
У Калумбіі расце колькасць загінуўшых у выніку сходу апоўзня.
Паводле звестак МУС краіны, апазнаныя ўжо 33 ахвяры, трое з іх - дзеці. Спецслужбам таксама ўдалося выратаваць 9 чалавек, чацвёра знаходзяцца ў крытычным стане. На месцы надзвычайнага здарэння працягваецца выратавальная аперацыя.
Смяротны апоўзень абрынуўся на аўтамагістраль у дэпартаменце Рысаральда. Пад заваламі апынуліся пасажырскі аўтобус і некалькі аўтамабіляў.















