3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Трампу вырашылі афіцыйна прад'явіць крымінальнае абвінавачанне
Дональд Трамп можа стаць першым у гісторыі экс-прэзідэнтам, супраць якога будзе афіцыйна пачата крымінальная справа. Вялікае журы ў Нью-Ёрку прагаласавала за прад'яўленне яму абвінавачанняў у падробцы фінансавых дакументаў кампаніі Trump Organization, піша The New York Times. Паводле інфармацыі выдання, абвінаваўчае заключэнне апублікуюць у найбліжэйшыя дні. Сам жа палітык, які прэтэндуе на перавыбранне прэзідэнтам ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2024 года, назваў гэтае рашэнне палітычным праследаваннем і ўмяшаннем у выбары.















