3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Дзень Афрыкі адзначаюць на кантыненце 25 мая
Дзень Афрыкі сёння адзначаюць на кантыненце. Упершыню гэтае свята было абвешчана ў 1963 годзе ў сталіцы Эфіопіі пры стварэнні Арганізацыі афрыканскага адзінства (перайменаваная ў Афрыканскі саюз у 2002 годзе).
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў кіраўніка Ісламскай Рэспублікі Маўрытанія, Старшыню Афрыканскага саюза і ў яго асобе ўсіх кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Афрыкі з Днём гэтага кантынента.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў гатоўнасць Мінска плённа супрацоўнічаць з Афрыканскім саюзам і яго дзяржавамі-членамі, а таксама ўнесці свой уклад у поспех Афрыканскага рэнесансу, падтрымліваць права народаў на самавызначэнне і абарону свайго суверэнітэту.















