3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Дыверсію ў Балтыйскім моры абмеркавалі ў Савеце Бяспекі ААН
Расія настойвае на ўсебаковым расследаванні для высвятлення акалічнасцяў дыверсіі на трох нітках "Паўночных патокаў".
Як заявіў прадстаўнік Масквы на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, расследаванне не будзе эфектыўным без прадстаўнікоў Расіі. Васіль Нябензя таксама нагадаў, хто больш за ўсіх атрымаў выгаду ад інцыдэнту ў Балтыйскім моры. У Белым доме тут жа адпрэчылі ўсе здагадкі.
У ААН між тым заявілі, што сусветная арганізацыя ў цяперашні час не здольная праверыць якія-небудзь дэталі ў сувязі з інцыдэнтам.















