3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Датэрміновыя парламенцкія выбары праходзяць у Італіі
У Італіі датэрміновыя парламенцкія выбары. Грамадзяне выбіраюць 400 дэпутатаў і 200 сенатараў. Згодна з прагнозамі, яўка павінна скласці 65-70 % выбаршчыкаў. Каб трапіць у парламент, партыі неабходна атрымаць больш чым 3 %, а кааліцыі 10 % галасоў.
Чакаецца, што парламент новага склікання пачне працаваць ужо 13 кастрычніка.
Апошнія афіцыйныя апытанні ў Італіі сталі галаўным болем Бруселя, бо ўказваюць на тое, што правацэнтрысты маюць шанцы значна апярэдзіць усіх сапернікаў. Нагадаем, прызначэнне новых выбараў запусціла роспуск парламента і адстаўку прэм'ер-міністра Марыа Драгі і яго Кабміна.















