Два небяспечныя авіяінцыдэнты адбыліся ў небе Індыі і ЗША
Толькі цудам не меў трагічных наступстваў авіяінцыдэнт у небе над Індыяй. Самалёт, які ляцеў з Пхукета ў Дэлі, трапіў у моцную турбулентнасць: лайнер рэзка знізіў вышыню палёту амаль на кіламетр. Пасажыраў пры гэтым кідала па салоне, нібыта кеглі. Пацярпелі больш за два дзясяткі чалавек, 17 з іх пасля пасадкі спатрэбілася шпіталізацыя.
Другі авіяінцыдэнт здарыўся ў Злучаных Штатах. Тут пачалося расследаванне небяспечнага збліжэння пасажырскіх самалётаў з верталётам Дональда Трампа. Амерыканскі прэзідэнт напярэдадні вылецеў з Белага дома ў Лас-Вегас: у такой сітуацыі ў найбліжэйшых аэрапортах павінны быць затрыманы ўсе самалёты, якія паднімаюцца ў паветра. Як мінімум адзін лайнер, што вылецеў з паветранай гавані імя Рэйгана, наблізіўся да прэзідэнцкага верталёта на небяспечна блізкую адлегласць. Улады пачалі расследаванне гэтай гісторыі.







