3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Два інцыдэнты адбыліся з амерыканскімі самалётамі
Адразу дзве аварыі з удзелам амерыканскіх самалётаў. Адна здарылася ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Паветранае судна ВПС пацярпела крушэнне падчас вучэбнага палёту і ўпала ў ваду. Тып самалёта і колькасць чалавек на борце не ўдакладняюцца.
І яшчэ адзін інцыдэнт у Тэхасе. Лёгкаматорны самалёт не змог знізіць хуткасць пры пасадцы. Ён выкаціўся за межы аэрадрома, знёс драўляную агароджу і апынуўся на шашы, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем. На борце знаходзіліся два чалавекі, у машыне быў толькі вадзіцель. Адзін чалавек пацярпеў, хто гэта - не ўдакладняецца.















