3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Ежа па талонах чакае Эстонію
Ежу па талонах для маламаёмных грамадзян плануе ўкараніць Міністэрства сацыяльных спраў Эстоніі. У прыватнасці, размова ідзе пра электронныя прадуктовыя карткі, на якія будзе пераводзіцца вызначаная сума. А менавіта, 30 еўра раз за квартал.
Адзначаецца, што сродкі эстонцы змогуць выкарыстаць самастойна, выбіраючы ў магазіне "харчовыя тавары і тавары першай неабходнасці па сваім меркаванні". Кіраўнік аддзела гатоўнасці да крызісаў удакладніла, што карткай нельга будзе заплаціць за тытунёвыя і алкагольныя вырабы, а таксама латарэйныя білеты.















