3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Электразабеспячэнне сектара Газа цалкам спынена
Працягваем сачыць за сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Згодна з паведамленнямі тэлеканала "Аль Хадах", адзіная электрастанцыя ў сектары Газа спыніла працу з-за таго, што скончыліся запасы паліва. Электразабеспячэнне анклава цалкам спынена. У інтэрнэце з'явіліся кадры, як мясцовыя жыхары зараджаюць тэлефоны на вуліцы.
Раней міністр аховы здароўя Палесціны паведаміла, што запасы паліва для працы генератараў у бальніцах закончацца ўжо заўтра. На поўдні Ізраіля прагучалі сірэны паветранай трывогі. Ваеннае крыло ХАМАС праінфармавала аб ракетным залпе ў кірунку аэрапорта імя Бен-Гурыёна.
ЦАХАЛ нанёс удар па ісламскім універсітэце сектара Газа. Паводле звестак арміі, гэта быў ваенны цэнтр, што выкарыстоўваўся як трэніровачны лагер ХАМАС і месца распрацоўкі і вытворчасці зброі. Колькасць пацярпелых і загінуўшых з абодвух бакоў працягвае расці.
Прадстаўніцтва Расіі паведаміла аб жаданні 400 чалавек пакінуць сектар Газа. Сярод іх ёсць і беларусы. Нашы дыпламаты сумесна з расійскімі прапрацоўваюць пытанне эвакуацыі сваіх грамадзян. Раней пра гэта паведаміў консул пасольства Беларусі ў Ізраілі.















