3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Янот узлез на самы высокі небаскроб у Мінесоце
Адвага і зацятасць гэтага спартсмена зрабілі яго сусветнай зоркай. Янот узлез на самы высокі небаскроб у Мінесоце. Звярок караскаўся па стромай сцяне, і цэнтральныя каналы Амерыкі вялі прамую трансляцыю заваявання небаскроба пухнатым скалалазам. Узыходжанне заняло амаль цэлыя суткі, звярок рабіў прывалы на падваконніках будынка, а за лёсам янота сачылі тысячы гледачоў. У выніку жывёла заваявала сваю вяршыню. СМІ ўжо назвалі янота "касматым чалавекам-павуком".