3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Эрдаган перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі
Пасля падліку ўсіх бюлетэняў Рэджэп Таіп Эрдаган набраў больш за 52 % галасоў. А яго канкурэнт - празаходні палітык Кылычдараглу - на 5 % менш. І хоць вынікі Цэнтрвыбаркам апублікуе толькі 1 чэрвеня, перавыбранага прэзідэнта віншуюць з перамогай многія сусветныя лідары. Перамогу дзеючага кіраўніка дзяржавы на прэзідэнцкіх выбарах жыхары турэцкіх гарадоў адзначалі ўсю мінулую ноч.
Звычайна бурнай рэакцыі боку, які прайграў, тут не здарылася. Прыхільнікі Кылычдараглу, які абяцаў далучыцца да санкцый супраць Расіі, паражэнне прынялі спакойна. А вось назіральнікі ад АБСЕ адмовіліся назваць выбары ў Турцыі сумленнымі і свабоднымі. Бо Захад іграў на баку турэцкай апазіцыі, а шчыра прызнаваць паражэнні там не ўмеюць.















